“Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам
РГМА “Грамадзянскі Форум” запускае праект па развіцці прамоўніцкага мастацтва і дэбат-спаборніцтваў у Беларусі.
Камунікатыўныя навыкі з’яўляюцца ключавымі для тых, хто хоча развівацца ў прафесійнай сферы, перамагаць у сяброўскіх дыспутах або сур’ёзных палітычных дэбатах.
Праект будзе складацца з двух 3-дзённых трэнінгаў вясной і восенню, а таксама дзейнасці па стварэнні рэгіянальных дэбат-клубаў і правядзенні мясцовых чэмпіянатаў па дэбатах.
На першым трэнінгу вы зможаце:
- пазнаёміцца з методыкамі пастаноўкі публічных выступаў;
- апрабаваць на сабе практыкаванні па ўтрыманні ўвагі аўдыторыі;
- навучыцца будаваць сваю гаворку аргументавана і эмацыйна;
- даведацца, якія мадэлі дэбатаў існуюць і як арганізаваць дэбат-спаборніцтвы;
- і многае іншае.
Трэнінг пройдзе 19-21 красавіка 2019 года ў прыгарадзе Мінска (дакладнае месца паведамяць дадаткова па email адабраным удзельнікам і ўдзельніцам)
Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:
- 16-30 гадоў;
- гатовыя да стварэння і развіцця дэбат-клубаў у сваіх універсітэтах і гарадах.
Умовы ўдзелу:
- арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне, метадычныя матэрыялы, праезд удзельнікаў і ўдзельніц;
- узнос для ўдзелу складае 15 рублёў / 5 рублёў (для сябраў і сябровак «Грамадзянскага Форуму»).
Неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Дэдлайн падачы анкет 5 красавіка, 12:00.
Пра вынікі адбору паведамяць не пазней за 10 красавіка.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на CCCivilForum@gmail.com