Фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”

Фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”

Асамблея НДА Беларусі і Арт Сядзіба запрашаюць на фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі!

1 чэрвеня прастора Ok16 адчыніць свае дзверы для “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”!З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залах Ok16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацый, экспертаў і экспертак на тэмы экалогіі, гендару, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.Падчас фэсту будуць дзейнічаць Freemarket Minsk і Жывая Бібліятэка. Гасцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсце!Напрыканцы ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта Akute!Калі хочаце пазнаёміць наведвальнікаў і наведвальніц фэсту з дзейнасцю сваёй арганізацыі ці жадаеце прадставіць свой грамадска значны праект, пакідайце заяўку па спасылцы да 20 траўня!