“Open your eyes: no room for discrimination”
Ці ведаеш ты, каго дыскрымінуюць у Беларусі? Ці ёсць у цябе такія асаблівасці? Ці павінна так быць?
“Аднойчы мы, актывісты і актывісткі, трапілі на праект “Акадэмія талерантнасці” у Мюнхене, пранікліся і … вырашылі зрабіць выставу пра дыскрымінацыю ў Беларусі. Дапамагалі нам у гэтым праваабарончая арганізацыя “Human Constanta” і інтэрсэкцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва з Магілева “Новыя Рэгіёны”! – кажуць арганізатар_кі.
На выставе вы зможаце:
- убачыць 8 партрэтаў пра розныя відах дыскрымінацыі ў Беларусі;
- пачуць рэальныя гісторыі, з якімі сустракаліся героі і гераіні;
- пакінуць свае каментары;
- паўдзельнічаць у экскурсіі па выставе і тэматычных адукацыйных мерапрыемствах: У Мінску мы правядзем мазгавы штурм аб прыкметах і прычынах дыскрымінацыі, а ў Берасці і Магілёве – пагуляем у гульню “Крок наперад” аб нашых магчымасцях, правах і прывілеях.
Прыемны бонус: будзе розыгрыш падарункаў/мерча і паштоўкі!
Для каго:
Для ўсіх, хто цікавіцца рэаліямі, хто шукае адказы і для ўсіх, гатовых абмяркоўваць 🙂
Калі і Дзе:
Выстава пройдзе ў трох гарадах:
19 і 20 лютага ў Менску з 19:00 да 21:00 – прастора “Другі паверх” (праспект Машэрава 9/8, другі паверх);
23 лютага ў Берасьці з 17:00 да 19:00 – арт-прастора “Калідор” (вуліца Астроўскага, 12);
25 лютага ў Магілёве з 18:00 да 20:00 – прастора “Читайбург” (вуліца Ленінская 41) пры падтрымцы Новых Рэгіёнаў
Бясплатна, актуальна.