Трэці “Грамадскі фуршэт” хутка адбудзецца ў Віцебску

У красавіку ў Віцебску адбудзецца ўжо трэцяя цырымонія публічнай падзякі гарадскім і абласным актывістам і актывісткам “Грамадскі фуршэт”.
Вось ужо трэці год запар мы будзем збірацца разам і ад імя каманды “Віцебск для мяне” дзякаваць усім тым, хто уласнымі справамі і ініцыятывамі паляпшае жыццё ў рэгіёне.
Чаму гэта так важна?
Часта праца і ўнёсак грамадскіх актывістаў і актывістак застаецца незаўважным, а як вядома, беларусы часцей любяць крытыкаваць, чым рабіць. Каманда “Віцебск для мяне” хоча звярнуць увагу на ўсё добрае і вартае, што адбылося на Віцебшчыне за мінулы год.У вас таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць ва ўрачыстасці!Хто ж, акром простых жыхароў і жыхарак, можа ацаніць, што было самым годным і цікавым! Далучайцеся да адкрытага галавасання і намінуйте самых вартых! Расказаць пра вартыя ініцыятывы можна да 29 сакавіка. Спасылка для галасаванкі. Пытанні па прэміі можна задаць на скрыню: [email protected]