Праграма прафесійнага абмену “InterActions”
Для каго: эксперта_к, актывіста_к і арганізацый, якія працуюць у сферах грамадзянскай супольнасці, незалежнай журналістыкі, публічнай палітыкі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі
Калі: верасень-снежань 2020 года/люты-май 2021 года/ чэрвень-жнівень 2021 года (на выбар)
Мовы: руская/англійская
Дэдлайн: 30 красавіка 2020
Аб праграме
У рамках праграмы актывіст_кі, журналіст_кі, сацыяльныя прадпрымальні_цы і даследчы_цы могуць паехаць у прымаючую арганізацыю па свайму выбару. Заяўні_цы павінны прадстаўляць арганізацыю або ініцыятыўную групу. Акрамя таго, арганізацыі могуць скарыстацца праграмай, каб запрасіць да сябе калег і каляжанак з суседняга рэгіёну для абмену практыкамі.
У праграме “InterActions” дзве траекторыі:
1. Для індывідуальн_ай заяўні_цы
2. Для арганізацый
Важная ўмова – абодва бакі, якія ўдзельнічаюць у прафесійным абмене, павінны працаваць па падобнай тэматыцы, але размяшчацца ў розных краінах.
Мэта і фармат абмену вопытам заяўні_цы вызначаюць самастойна на аснове дамоўленасцей з прымаючым бокам або запрошан_ай эксперт_кай (у залежнасці ад траекторыі). Пры падачы заяўкі на праграму “InterActions” патрабуецца апісаць канцэпцыю прафесійнага абмену і папярэдне запланаваную сумесную працу. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі атрымаюць фінансаванне на пакрыццё выдаткаў.
Працягласць стажыровак у рамках праграмах “InterActions” ад 1 да 2 месяцаў. Заяўні_цы могуць выбіраць зручны для абодвух бакоў час у адзін з пазначаных перыядаў:
- Верасень-снежань 2020
- Люты-травень 2021
- Чэрвень-жнівень 2021
Хто можа падаць заяўку
Індывідуальныя заяўні_цы і арганізацыі, якія жадаюць удзельнічаць у праграме “InterActions”, павінны прадстаўляць ініцыятывы, пералічаныя ніжэй:
- НДА, грамадзянскія ініцыятывы, якія працуюць па пытаннях Правоў чалавека, экалогіі, урбанізму і іншых падобных тэмах
- Незалежныя медыя, журналіст_кі
- Аналітычныя цэнтры (think-tanks)
- Даследчыя цэнтры, якія працуюць па тэмах ПГЦ
- Сацыяльна-арыентаваныя IT-стартапы
- Сацыяльны бізнес, які працуе ў галіне крэатыўнай эканоміцы
- Ініцыятывы ў галіне нефармальнай адукацыі (напрыклад, адукацыйныя анлайн платформы)
Кандыдаты і кандыдаткі на ўдзел у праграме павінны мець досвед працы ў сваёй краіне па тэматыцы прафесійнага абмену.
Якія заяўкі атрымаюць падтрымку
Заяўні_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванага прафесійнага абмену. Заяўні_цы могуць прапанаваць любую тэму, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй або з запрошан_ай эксперт_кай адпаведна.
Пры падачы заяўкі неабходна будзе апісаць:
- якія навыкі і досвед, наяўныя ў прымаючай арганізацыі або запрошанага чалавека, заяўні_ца плануе вывучыць
- у чым будзе заключацца сумесная праца
- як атрыманыя веды будуць узмацняць далейшую працу заяўні_цы
- роля другога боку, якая ўдзельнічае ў прафесійным абмене
Як падрыхтаваць заяўку
- Індывідуальная траекторыя
1. Знайдзіце прымаючую арганізацыю.
Вы можаце напісаць некалькім арганізацыям, каб павялічыць свае шанцы. Прымаючая арганізацыя павінна спецыялізавацца ў сферы, блізкай да той, у якой вы працуеце, і павінна быць зацікаўлена вас прыняць.
Арганізацыя можа размяшчацца ў любой з краін, згаданых тут.
2. Абмяркуйце мэты, прыкладны план і атрымаеце ліст падтрымкі
Важна, каб абраная арганізацыя была ў курсе вашай мэты і была гатовая дзяліцца з вамі сваім досведам. Вам трэба атрымаць ліст падтрымкі, які пацвярджае, што арганізацыя гатовая вас прыняць. Скан гэтага ліста трэба прыкласці пры падачы заяўкі на праграму InterActions.
3. Палічыце меркаваныя выдаткі і падрыхтуйце праект бюджэту
Траекторыя для арганізацый
Арганізацыя можа падаць заяўку, каб запрасіць сабе калег і каляжанак для абмену вопытам.
Перад падачай заяўкі запрашаючай арганізацыі неабходна:
1. Знайсці спецыяліста з рэлевантным досведам і ведамі
У запрошанага чалавека павінна быць адпаведная кваліфікацыя, а таксама ён ці яна павінен_на працаваць або супрацоўнічаць з арганізацыяй, размешчанай у адной з краін Цэнтральнай Еўропы, краін Балтыі, Балкан, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
2. Дамовіцца аб сумеснай працы і запытаць рэзюмэ запрошанай асобы
Прадстаўні_ца арганізацыі павін_на абмеркаваць з запрошаным калегам мэту, узаемныя чаканні і планаваную дзейнасць. Неабходна атрымаць ад чалавека рэзюмэ, якое пацвярджае рэлевантны вопыт – яно спатрэбіцца пры падачы заяўкі.
3. Разлічыць меркаваныя выдаткі і падрыхтаваць праект бюджэту
Як падаць заяўку
Падача заяўкі адбываецца ў два крокі, якія трэба завяршыць да 30 красавіка 2020 года.
Крок 1. Запоўніце анлайн-заяўку:
Крок 2. Дашліце запоўнены бюджэт і ліст падтрымкі ад прымаючай арганізацыі (траекторыя 1) або рэзюмэ запрошанай асобы (траекторыя 2) на [email protected].
Дакументы:
- Праграма прафесійнага абмену InterActions: кіраўніцтва для падачы заяўкі.
- Меркаваны бюджэт стажыроўкі (для абедзвюх траекторый).
- Шаблон ліста падтрымкі.
Перад падачай заяўкі прачытайце Кіраўніцтва па праграме InterActions, у якім дадзены тлумачэнні асноўных патрабаванняў і працэдур.