Дапамога пацярпелым падчас паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі
Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці.
У сувязі з гэтым ФМС падтрымае польскі план дапамогі рэпрэсаваным асобам у рамках урадавага плана “Салідарныя з Беларуссю”.
Дапамога будзе аказана ўсім асобам, якія:
- пацярпелі ў выніку дзеянняў АМАПа, міліцыі і іншых служб (медыцынская дапамога, рэабілітацыя, псіхалагічная падтрымка)
- былі звольненыя з працы або былі аштрафаваныя з-за ўдзелу ў забастоўках або пратэстах (юрыдычная дапамога, матэрыяльная і фінансавая дапамога, падтрымка ў пошуку працы)
- былі выдаленыя са школ або каледжаў або падвергнутыя іншым рэпрэсіям (стыпендыяльная праграма).
Пацярпелых просяць дасылаць паведамленні на адрас электроннай пошты: [email protected].
Падрабязная інфармацыя аб формах падтрымкі будзе прадстаўлена з выкарыстаннем бяспечных сродкаў сувязі.