Шукаеце партнёраў? Прыходзьце на Беларуска-Нямецкую кааперацыйную біржу!

Шукаеце партнёраў? Прыходзьце на Беларуска-Нямецкую кааперацыйную біржу!

Знайсці партнёраў для сваіх будучых міжнародных праектаў, пазнаёміцца з досведам працы беларускіх і нямецкіх НГА, даведацца пра крыніцы фінансавання міжнародных праектаў – заяўляйцеся на ўдзел у Біржы і скарыстайцеся гэтымі магчымасцямі!

Для удзелу ў ёй неабходна да 15 снежня:

  • запоўніць заяўку
  • запоўніць профіль сваёй арганізацыі (спампуйце дакумант па спасылцы ніжэй і дашліце яго на адрас [email protected])

Профіль арганізацыі для заяўкі на Беларуска-Нямецкую кааперацыйную біржу

Падрабязную праграму Біржы глядзіце тут:Праграма Біржы

Біржа з’яўляецца фінальным мерапрыемствам беларуска-нямецкага онлайн Форума “PRodvizhenie”, у межах якога ў лістападзе і снежні бягучага года адбыўся цэлы шэраг вэбінараў, майстар-класаў, прэзентацый, віртуальных экскурсій, якія праводзілі нямецкія і беларускія эксперты.

Анлайн Форум PRodvizhenie з’яўляецца часткай аднайменнай праграмы, якая на працягу трох год ладзілася ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і праектнай групай CoopForum International (Берлін, Германія).