Студэнцтва аб’ядноўваецца ў адзіную асацыяцыю
«Сёння прадстаўнікі студэнцкіх супольнасцей універсітэтаў і інстытутаў Беларусі, грунтуючыся на вопыце нашых папярэднікаў з таварыстваў філаматаў-філарэтаў, Беларускага студэнцкага саюза, Задзіночання беларускіх студэнтаў і ўсіх барацьбітаў за свабодную і дэмакратычную Беларусь, заяўляем наступнае:
Разумеючы гістарычнасць падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, і неабходнасць кансалідацыі ўсяго Студэнцтва для перамогі нашай мірнай рэвалюцыі, мы аб’ядноўваемся ў адзіную асацыяцыю, першачарговая мэта якой – вярнуць у Беларусь прынцыпы дэмакратычнасці, законнасці і захавання правоў і свабод чалавека.
З сённяшняга дня голас ЗБС – голас аб’яднанага Студэнцтва. Мы аб’ядноўваем 15 ВНУ 6 гарадоў Беларусі агульнай колькасцю каля 80 тысяч студэнтаў. Пры гэтым, мы нацэлены на аб’яднанне з усімі ініцыятыўнымі ўніверсітэтамі! З поўным спісам ВНУ на дадзены момант, а таксама магчымасцю далучыцца да іх вы можаце азнаёміцца тут.
Падрабязную інфармацыю аб нашых мэтах, місіі, праектах, дапамогі студэнтам і ўніверсітэтам таксама можна знайсці на сайце.
Пасля ўсіх агульных перамог і ўзрушэнняў, якія Студэнцкая ініцыятыўная група і ЗБС перажылі разам, мы ведаем дакладна – наша сіла ў адзінстве”.
Жыве ЗБС! Жыве Беларусь!