А дзе вашы каштоўнасці?

28 красавіка Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае вас на дыскусію “А дзе вашы каштоўнасці? Як і навошта фіксаваць каштоўнасці ў арганізацыі / ініцыятыве”.

Палітыкі дапамагаюць арганізацыям і ініцыятывам адлюстраваць прынцыпы і каштоўнасці, якімі яны кіруюцца ў сваёй дзейнасці. А наогул ці трэба для гэтага ствараць асобны дакумент — палітыку?
На мерапрыемстве вы даведаецеся:
- Што такое палітыкі (недыскрымінацыйныя, гендарныя, экалагічныя)?
- Навошта яны патрэбны арганізацыі/ініцыятывы?
- Які статус маюць такія дакументы? Яны могуць супярэчыць Статуту арганізацыі?
- Як іх ствараць і ўжываць у дзейнасці, як юрыдычна прымаюцца такія дакументы?
- Палітыкі абавязковыя для супрацоўнікаў і супрацоўніц арганізацыі ці носяць рэкамендацыйны характар?
Пра свой досвед стварэння і прымянення палітык раскажуць прадстаўнікі і прадстаўніцы БНМС “РАДА”, Цэнтра Жывая Бібліятэка і Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.
Калі: 28 красавіка (серада) 18:30-20:00
Дзе: Zoom
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, спасылка на канферэнцыю будзе дасланая па пошце адабраным удзельнікам і ўдзельніцам (не забудзьцеся праверыць “промаакцыі”).
Дэдлайн падачы заяўкі — 28 красавіка 12:00.
А па гэтай спасылцы вы можаце паглядзець прамы эфір у Інстаграме РАДА з чаліняй Савета РАДА Воляй Пупкевіч (у межах Zero Discrimination Week ад Цэнтра Жывая Бібліятэка) і даведацца пра 5 прычын, каб укараніць антыдыскрымінацыйную палітыку.