Адукацыйная анлайн праграма для беларускай моладзі «Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms»
Украінская моладзевая арганізацыя “Украінскія студэнты за свабоду” запускае чарговы праект у падтрымку актыўных беларусаў і беларусак!
Праграма дапаможа вам паглыбіць свае веды па паліталогіі, эканоміцы, праектным менеджменце і развіць лідарскія якасці.
Праграма складаецца з трох этапаў:
- анлайн навучанне – 8 лекцый
- афлайн канферэнцыя пад Кіевам для 25 лепшых удзельнікаў і ўдзельніц (арганізатары пакрываюць усе выдаткі)
- стажыроўка ў Кіеве, працягласцю 5 месяцаў, для 3 лепшых выпускнікоў і выпускніц
Навучанне будзе праходзіць на беларускай і рускай мовах.
Больш пра Праграму і арганізатараў можна знайсці тут.
Рэгістрацыя адкрыта да 27 лютага. Колькасць месцаў абмежавана.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Let’s make Free Belarus!