Як падтрымаць украінскае студэнцтва?

Як падтрымаць украінскае студэнцтва?

Украінская студэнцкая ліга — гэта арганізацыя, якая яднае і прадстаўляе інтарэсы студэнтаў і студэнтак большасці ўкраінскіх універсітэтаў. 

Іх прыарытэтныя мэты:

  • прасоўванне інтерэсаў студэнтаў і студэнтак
  • абарона правоў студэнтаў і студэнтак
  • правядзенне культурных мерапрыемстваў
  • арганізацыя праграм студэнцкай мабільнасці
  • падтрымка студэнцкіх ініцыятыў і г. д.

Нашы універсітэты і інстытуты вымушыны адмяняць заняткі з-за вайны. Метро Кіева і Харкава, падземныя паркоўкі, падвалы — гэтая месцы сталі часовым сховішчам для тысяч украінцаў, а для некаторых нават месцам нараджэння. Нашы людзі абараняюць сваю радзіму, але, нажаль, не кожны вяртаецца да дому жывым. Дзякуючы нашым ваяўнічым, мы можам сказаць, што мы перамаглі. Расія руйнуе нашы дамы і наш маральны стан, перапранаючыся ва ўкраінскую ваенную форму. Яны намагаюцца дэмаралізаваць наша грамадства, але мы моцныя. Расійскае кіраўніцтва руйнуе мірнае жыццё ўсёй сусветнай супольнасці, накіраваўшы зброю на украінцаў.

Сёння яны просяць і заклікаюць беларускую моладзь:

  • патрабаваць рашучых дзеянняў ад ад кіраўніцтва краіны ў дачыненні да спынення ваеннай агрэсіі ва Украіне
  • падтрымаць УСУ(Узброеныя Сілы Украіны) матэрыяльна
  • распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра ваенную агрэсію
  • аказваць украінскаму студэнцтву інфармацыйную падтрымку
  • падтрымліваць Украіну словам і справай.