RADA Market у Вільні!

RADA Market у Вільні!

У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня запрашаем на кірмаш RADA Market!

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю. 

Далучайцеся да RADA Market і акуніцеся ў хвалюючы свет актывізму, творчасці і культуры Беларусі. Гэта падзея не толькі дасць вам магчымасць пазнаёміцца з праектамі і ініцыятывамі, але і натхніць вас на актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Прыходзьце і далучайцеся, каб разам ствараць лепшую будучыню!

Праграма:

  • 12:00-17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц 
  • 17:00 – Аўкцыён у падтрымку палітвязніц з Мікітам Бялевічам.
  • 18:00 – Stand up
  • 19:30 – Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV

З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркета?

А што наконт рамеснікаў_ніц?

І галоўнае – будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей! Прыходзьце ўсёй сям’ёй, ніхто з вас не будзе сумаваць. 

Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельніць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і іншае. Падрабязнасці і кароткую рэгістрацыю на майстар-класы шукайце па спасылцы.

Будзем рады бачыць беларусаў_ак, літоўцаў_вак, украінцаў_нак, а таксама іншых жыхароў і гасцей Вільні, каб больш даведацца пра актывізм і культуру Беларусі.

Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г.
Дзе: Vytenio g. 6, teatras “Vilniaus klasika”

Уваход вольны 

Сачыце за абнаўленнямі на старонках “РАДА” у сацыяльных сетках – каб ведаць, што цікавага вас чакае 12 жніўна на RADA Market!


Інфармацыйны партнёр мерапрыемства – «Новая Беларусь». Праект, які быў створаны беларусамі_камі для беларусаў_ак. Там мы можам быць карыснымі адно аднаму і заставацца разам, дзе б мы ні былі.

Запампуйце аплікацыю «Новая Беларусь» і глядзіце гайд па маркеце.