Курс для тых, хто пачынае свой шлях у арганізацыі івэнтаў
Курс «Рабі смела!» ад моладзевай арганізацыі «Іншыя» разлічаны на беларускіх актывіст_ак, якія толькі пачынаюць свой шлях у арганізацыі мерапрыемстваў і не маюць, або маюць мала вопыту ў іх рэалізацыі.
Курс будзе складацца з 2 частак:
- Афлайн-інтэнсіў, які будзе праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2024 у Вільнюсе.
- Самастойная практыка цягам ліпеня-жніўня 2024.
Па выніках курсу ўдзельні_цы:
- будуць ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;
- вызначаць мэтавую аўдыторыю сваіх мерапрыемстваў;
- складуць бюджэт мерапрыемства;
- даведаюцца што такое скразныя каштоўнасці і як праводзіць мерапрыемствы з іх улікам;
- будуць мець гатовую канцэпцыю будучага мерапрыемства;
- атрымаюць досвед арганізацыі і правядзення свайго мерапрыемства;
- атрымаюць падтрымку ў працэсе падрыхтоўкі і зваротную сувязь па выніках мерапрыемства.
Арганізатар_кі курса прадугледжваюць пражыванне і харчаванне для ўдзельні_ц з іншых гарадоў і пакрываюць (цалкам ці часткова) выдаткі на праезд, але не дапамагаюць з атрыманнем візы для праезда ў Літву.
Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць форму па спасылцы да 23:59 20 траўня.
Інфармацыя аб адборы прыйдзе на пошту не пазней 28 траўня. Колькасць месцаў абмежаваная.
Па любым пытанням — пішыце на пошту [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Рабі смела!».