Анлайн-курс пра інклюзію “Роўна Бачна”
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускаем набор на анлайн-курс “Роўна Бачна” пра інклюзіўную камунікацыю, прастору і мерапрыемствы!
Для каго гэты курс
Курс будзе карысны ўсім, хто так ці інакш камунікуе з аўдыторыяй сваёй арганізацыі ці праекта, арганізоўвае мерапрыемствы, стварае публічныя тэксты і візуалы, кіруе камандамі. Гэты спіс далёка не вычэрпальны. Калі ты зацікаўлены_ая ў тым, каб выдбудоўваць якасныя, шчырыя і бяспечныя стасункі з людзьмі навокал сябе – прыходзь!
Што будзем вывучаць на курсе?
- Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, — навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
- Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы?
- Як стварыць мерапрыемства і будаваць камунікацыю, якія будуць камфортнымі і бяспечнымі для усіх?
- Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб уключаць, а не выключаць, і чаму гэта прынясе карысць і вам?
Дэдлайн падачы заяўкі – 7 чэрвеня ўключна.
Фармат курса
Гэта не лекцыі – падчас сустрэч будзем рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Расклад курса
Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер ў 19:00 па Мінску, пачынаючы з 10 чэрвеня. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.
- 10 чэрвеня – Што такое інклюзія? Чаму важна дадаваць інклюзіўны кампанент у сваю дзейнасць?
- 13 чэрвеня – Як працаваць з асаблівымі патрэбамі сваёй аўдыторыі? Што рабіць, калі няма магчымасці задаволіць запыт?
- 17 чэрвеня – Чэк-ліст па стварэнні інклюзіўнай прасторы для розных сацыяльных групаў
- 20 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 1)
- 24 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 2)
- 27 чэрвеня – На што важна звяртаць увагу пры падрыхтоўцы інклюзіўнага мерапрыемства? Пакрокавая інструкцыя.
Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!
Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected].