Запрашаем на кірмаш RADA Market у Познані!

Запрашаем на кірмаш RADA Market у Познані!

У Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня запрашаем на кірмаш RADA Market у Познані! RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю. 

  • Дзе: Dom Tramwajarza, Słowackiego 19/21 (Познань)
  • Калі:  1 чэрвеня, з 12:00 да 18:00

Што вас чакае:

  • 12:00 – 17:00 Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц 
  • 12:30 – 13:00 Батлейка – Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie (Батлейка паводле жыцця і творчасці Альдоны Гедыміноўны, князёўны літоўскай і каралевы польскай, Адама Міцкевіча і Уладыслава Сыракомлі)
  • 13:00 – 14:30 Лекцыя Зміцера Салодкага “Аркадыя. Чалавек у пошуках краіны шчасця”
  • 14:00-15:00 “VR exhibition”. Арт-менеджэрка і блогерка Ксенія Тырсікава аб прадстаўленні беларускіх мастакоў_чак у віртуальнай рэальнасці
  • 16:00-17:30 Poznański Śpieŭny Schod – выступ хора беларусаў_ак
  • 16:30-17:00 Танцы ў Пазнаньцы. Навучанне беларускім традыцыйным танцам.
  • 17:00 – 18:00 Stand up 
  • 19:00 Афтэр-паці ў Bar MY (Fredry 5/3a)

Праграма для дзяцей:

  • 13:00-13:45 Майстар-клас ад Батлейка 

А таксама будзе гульнявая зона з інтэрактыўнымі заняткамі для дзяцей і дарослых з удзелам лялек!

Вы даведаецеся:  

  • гісторыю вандровак князя Мікалая Крыштафора Радзівіла Сіроткі; 
  • пра прыгоды італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні;
  • пра пачатак рэстаўрацыі Мірскага замка і рэзедэнцыі ў Радзівілаў у Нясвіжы ў ‘90я гг;
  • кожны_ая паспрабуе сябе ў ролі вучня_ніцы славутага італьянскага архітэктара і нават зможа адчуць барокка на смак.

Рэгіструйся па спасылцы

А вось тут можна даведацца, як у мінулым годзе прайшоў RADA Market у Вільнюсе!