Шукаем міжнароднага_ую сакратара_ку!

Шукаем міжнароднага_ую сакратара_ку!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае міжнароднага_ую сакратара_ку.

Гэтая пазіцыя прадугледжвае рэалізацыю міжнародных праектаў і прадастаўленне адпаведнай справаздачнасці, арганізацыю і каардынацыю замежных візітаў, зносіны з замежнымі партнёрамі, праца з сяброўскімі арганізацыямі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўленне “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Абавязкі:

  • кіраванне міжнароднымі праектамі (планаванне, рэалізацыя, справаздачнасць) і каардынацыя працы праектнай каманды, кіраванне праектнымі рызыкамі і праектамі;
  • камунікацыя з партнёрскімі арганізацыямі;
  • арганізацыя мерапрыемстваў, падзей, сустрэч і візітаў (складанне парадку дня і яго ўзгадненне з партнёрамі, складанне тэхнічных планаў і дакументаў, забеспячэнне запрашэнняў і віз, падрыхтоўка спадарожных дакументаў, правядзенне мерапрыемстваў, падрыхтоўка справаздач, фасілітацыя сустрэч);
  • каардынацыя і садзейнічанне праваабарончай, адукацыйнай, даследчай і асветніцкай дзейнасці пад кіраўніцтвам Генеральнай сакратаркі;
  • дапамога прадстаўнікам_цам арганізацый “РАДА” для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах і праектах (складанне анонсаў, адбор удзельнікаў_ніц, падрыхтоўка заданняў, падрыхтоўка дакументаў для віз і ўсіх спадарожных дакументаў для ўдзелу ў мерапрыемстве (квіткі, страхоўка, практычная інфармацыя і інш.);
  • прадстаўленне інтарэсаў “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях і зносіны/супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі/інстытутамі;
  • забеспячэнне перакладу з англійскай на беларускую/рускую мовы і наадварот (пераклад артыкулаў, заявак, дакументаў або паслядоўны пераклад на сустрэчах);
  • праца з сяброўскімі арганізацыямі (правядзенне рабочых груп па розных тэмах, прадастаўленне інфармацыі па міжнародных пытаннях, правядзенне праектаў па ўсталяванні кантактаў і г.д.)

Патрабаванні:

  • навыкі і досвед кіравання праектамі;
  • навыкі фінансавага мэнэджменту;
  • выдатныя арганізатарскія здольнасці;
  • выдатныя камунікатыўныя навыкі;
  • абавязкова выдатнае веданне англійскай мовы як вуснай, так і пісьмовай (уся праца вядзецца на англійскай мове), веданне іншых замежных моў з’яўляецца перавагай;
  • добрае веданне рускай і/або беларускай моў;
  • досвед працы ў міжнародных праектах з’яўляецца перавагай;
  • высокі ўзровень самаарганізацыі;
  • уменне працаваць індывідуальна і ў камандзе, таксама анлайн;
  • гатоўнасць да перыядычных камандзіровак.

Умовы:

  • офіс у Вільні, але магчыма праца анлайн;
  • праца на 0,7 стаўкі (28 гадзін на тыдзень);
  • старт працы з 1 жніўня 2024;
  • памер заробка абмяркоўваецца на сумоўі.

Важная ўмова: знаходзіцца не ў Беларусі. БНМС “РАДА” не прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем, але наш сайт і сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Дасылайце рэзюмэ (на англійскай ці беларускай мовах) да 1 ліпеня з апісаннем вашага досведу працы на адрас [email protected] з тэмай “Міжнародны_ая сакратар_ка”.