Анлайн-курс “Вучымся шукаць грошы на свае праекты”

Анлайн-курс “Вучымся шукаць грошы на свае праекты”

Вы прасілі – мы зрабілі. Запускаем набор на анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя цудоўныя ініцыятывы і праекты.

Вось што будзем вывучаць: 

  • Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве.
  • Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу.
  • Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў.
  • Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі.

Калі дэдлайн падачы заяўкі на курс?

Дэдлайн падачы заяўкі – 16 ліпеня ўключна. Курс пачнецца 22 ліпеня. Мы напішам табе пра вынікі адбору 19 ліпеня. 

Які фармат курса?

Мы прапаноўваем 6 заняткаў з Ганнай Дапшэвічутэ – эксперткай па фандрайзінгу! На занятках ты атрымаеш усю тэарэтычную базу па пошуку сродкаў і напісанню заявак. Але найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай Ганны папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы.

Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне. На нашых курсах часта высокі конкурс і абмежаваная колькасць месцаў – падавайся, толькі калі дакладна ўпэўнены_ая, што будзеш наведваць заняткі!

Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Які расклад курса?

Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер а 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.

  • 22.07 Варыянты пошуку сродкаў: уводная тэарэтычная частка
  • 25.07 Донары: хто гэта і як з імі працаваць
  • 29.07 Праектныя заяўкі
  • 01.08 Платформы для збору сродкаў і іх нюансы
  • 05.08 Праектныя бюджэты
  • 08.08 Маніторынг, справаздачы, празрыстасць

РЭГІСТРАЦЫЯ

Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected]