“РАДА” далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў

“РАДА” далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў

Дакумент «Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі»  — гэта звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці.

Мэта Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў – стварэнне ў праваабарончай супольнасці адказнай карпаратыўнай культуры, каб у беларускім грамадстве падвышаліся давер і павага да праваабарончай супольнасці. Прынцыпы накіраваныя на аб’яднанне праваабарончай супольнасці. Прытрымлівацца гэтых прынцыпаў – маральны абавязак кожнага праваабаронцы.

Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў распаўсюджваюцца на дачыненні праваабаронцаў паміж сабой, з ахвярамі парушэнняў правоў чалавека, з дзяржаўнымі органамі, з міжнароднымі арганізацыямі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, іншымі прафесійнымі супольнасцямі, сродкамі масавай інфармацыі.

БНМС “РАДА” цесна працуе з праваабарончай супольнасцю, мы ладзім адукацыйныя праграмы на тэмы правоў моладзі, адвакатуем правы моладзі, з 2020 году з’яўляемся часткай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Максім Зафранскі, Youth rights advisor БНМС “РАДА”

“Далучэнне да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі дэманструе нашую прыхільнасць да каштоўнасцяў, на якіх складаецца праваабарончая дзейнасць. Гэта публічнае пацверджанне таго, што ў нашай працы мы кіруемся этычнымі і гуманістычнымі стандартамі. 

Больше за тое, Прынцыпы будуюць культуру давера паміж арганізацыямі, якія пад імі падпісаліся, што, у сваю чаргу, спрыяе больш эфектыўнай кааперацыі паміж арганізацыямі”.