Крос-каштоўнасная антыплатформа

Крос-каштоўнасная антыплатформа

Крос-каштоўнасная антыплатформа складаецца з прадстаўнікоў і прадстаўніц чатырох арганізацый: Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі, праваабарончай арганізацыі Human Constanta, грамадзянскай кампаніі «Маршыруй, дзетка!» і Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Власть и наука для безопасности и равенства

Яны аб’ядналіся для прасоўвання крос-каштоўнаснай павесткі, у аснове якой – павага і захаванне правоў чалавека, супрацьдзеянне дыскрымінацыі, гендарная роўнасць, экалагічнасць і крытычнае мысленне.

Пра гэтыя каштоўнасці шмат кажуць, але часта яны застаюцца проста дэкларацыямі. Каманда лічыць, што створаная імі крос-каштоўнасная антыплатформа можа стаць пляцоўкай для новых прадуктыўных формаў гарызантальнага супрацоўніцтва і салідарызацыі. Увасабленне гэтых каштоўнасцяў у іх узаемасувязі – шлях да інклюзіўнага грамадства, непарыўна звязанага з прыродным светам.

Каштоўнасці ініцыятывы адлюстраваны ў Маніфесце. Каманда заклікае ўсіх, хто падзяляе гэтыя каштоўнасці і прынцыпы і жадае салідарызавацца на карысць больш інклюзіўнага і экалагічнага свету, далучыцца да іх у далейшай працы над маніфестам і сумесным дзеянням.

Сваю дзейнасць ініцыятыва пачынае з правядзення серыі пятнічных drink talks «Праз пандэмію да ўтопіі».

Пандэмія COVID-19 стала выклікам для сучасных грамадстваў. Яна паказала складаныя перапляценні супольнасцяў, эканомікі і прыроды, асэнсаванне якіх патрабуе ацэнак і даследаванняў з розных перспектыў.

Сацыяльная экалогія прапаноўвае адну з іх. Яе арыенцір – новая ўтопія, прычым не ў сэнсе завершанай праграмы, а ў выглядзе сумеснага гарызантальнага і адкрытага пошуку пажаданай будучыні.

У рамках серыі drink talks разам з усімі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі і з апорай на сацыяльную экалогію каманда ініцыятывы хацела б абмеркаваць магчымасці будаўніцтва свету без дамінавання чалавечага грамадства над прыродай і адных людзей над іншымі.