Ці магчыма адукацыя XXI стагоддзя без самакіравання?

Ці магчыма адукацыя XXI стагоддзя без самакіравання?

Офіс па адукацыі кабінета Святланы Ціханоўскі сумесна з «Сумленным універсітэтам» і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў правядзе трэцюю анлайн-дыскусію ў рамках серыі «Адукацыя для новай Беларусі».

Напярэдадні пачатку судовых працэсаў над палітзняволеннымі студэнтамі і студэнткамі гаворка пойдзе пра самакіраванне.

Магчымасць самакіравання вызначала ўніверсітэты з моманту іх узнікнення ў сярэднія вякі. Тады гэта быў механізм рэгламентавання адносін з уладамі пры безумоўнай павазе аўтаноміі акадэмічнай супольнасці. Самакіраванне ў школах таксама мае сваю гісторыю і звязана з важнасцю ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх зацікаўленых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміравання ўжо ў школе навыкаў крытычнага мыслення і грамадзянскіх кампетэнцый у вучаніц і вучняў. Сёння ў Беларусі самакіраванне носіць дэкаратыўны характар, а актыўныя студэнткі і студэнты падвяргаюцца пераследу і рэпрэсіям.

Чаму самакіраванне важна ва ўсіх сферах адукацыі? Хто яго ажыццяўляе? Якія ўмовы для яго ёсць у Беларусі, і хто і што стаіць на яго шляху?

На гэты раз у нашай дыскусіі прымуць удзел не толькі беларускія эксперткі_ы, але і запрошаны літоўскі філосаф і інтэлектуал Гінтас Мажэйкіс, які раскажа пра значэнне і формы самакіравання ў пачатку XXI стагоддзя.

Рэгістрацыя да 28 лютага па спасылцы.

Вынікі папярэдняй дыскусіі з гэтай серыі.