Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю па моладзі

Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю па моладзі
Рада Бяспекі ААН

9 снежня чальцы Савета Бяспекі ААН заклікалі больш актыўна прыцягваць моладзь да працэсаў фарміравання трывалага міру і ўмацавання правасуддзя, а таксама выкаранення фактараў, якія вядуць да росту экстрэмізму сярод маладых людзей.

У прынятай ўпершыню рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, прысвечанай ролі моладзі ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, адзначаецца, што моладзь складае значную колькасць насельніцтва, якая сур’ёзна пакутуе ў выніку ўзброеных канфліктаў, у тым ліку ў якасці бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб.

«Савет Бяспекі настойліва заклікае дзяржавы-чальцы вывучаць шляхі павелічэння ўсёабдымнай прадстаўленасці моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях: у межах мясцовых, нацыянальных, рэгіянальных і міжнародных устаноў і механізмаў для прадухілення канфліктаў, уключаючы ўстановы і механізмы па прадухіленні экстрэмізму…» – гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да ўсіх бакоў забяспечыць абарону грамадзянскага насельніцтва ад жахаў канфліктаў, у тым ліку ад сэксуальнага гвалту. Сябры Савета Бяспекі ААН настойліва заклікалі ўсе дзяржавы дамагацца пашырэння ўдзелу моладзі ў міратворчых намаганнях, а таксама прасоўваць культуру міру, талерантнасці і міжрэлігійнага дыялогу.

З успрымання моладзі як ахвяраў канфліктаў і дрэнных палітык дзяржаваў, за ёй умацоўваецца роля важнага ўдзельніка пабудовы больш трывалага міру.

Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю па моладзі
Дзмітрый Дабравольскі

Як адзначыў Дзмітрый Дабравольскі, Генеральны сакратар РАДА, Еўрапейскі Моладзевы Форум ужо доўгі час прыкладаў агульныя намаганні дзеля прыняцця такой рэзалюцыі на глабальным узроўні. Зараз мы можам павіншаваць адзін аднаго з тым, што афіцыйная міжнародная рыторыка адносна моладзі была змененая. З успрымання моладзі выключна як ахвяраў канфліктаў і дрэнных палітык дзяржаваў, за ёй умацоўваецца роля важнага ўдзельніка пабудовы больш трывалага міру. Вялікае значэнне для паспяховага выканання рэзалюцыі Рады Бяспекі мае стварэнне эффектыўных і справядлівых механізмаў уключэння моладзі ў працэссы прыняцця рашэнняў на розных узроўнях. Я спадзяюся, што добрым прыкладам такіх механізмаў для беларускай дзяржавы можа стаць досвед функцыянавання Моладзевага кансультатыўнага савета пры Прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

Рэзалюцыя ААН па моладзі Untitled-7

0
Каментары
Няма каментарыяў.
У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі
У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі У Жэневе адбылася прэзентацыя кніг аб правах моладзі