Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў

6-12 ліпеня на радзіме графа Дракулы (Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял) адбудзецца сустрэча валанцёраў, якім цікава тэма барацьбы з курэннем, у прыватнасці спажыванне тытуня сярод падлеткаў.

Сустрэча адбудзецца ў рамках праекта “The Filter Europe”, які фінансуецца праграмай “Эразмус+”. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства “Уэльс ЛТД”, якое з’яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.

У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад Беларусі (фонд “Добрая воля”), Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.

Умовы ўдзелу:

  1. Узрост: 16-25 год (прыярытэт для ўзросту 16-21).
  2. Наяўнасць візы ў Шэнген (мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D – Румынія не уваходзіць у шэнгенскую прастору, але пры наяўнасці шэнгенскай візы (мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D) там можна знаходзіцца да 90 дзён) ці самастойнае афармленне візы.
  3. Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.
  4. Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гасцініцы.
  5. Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)

Месца правядзення – Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял – 146 км ад Бухарэста.

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 15 красавіка даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:

  1. імя, прозвішча,
  2. узрост (дата нараджэння),
  3. род дзейнасці (навучальная ўстанова),
  4. кароткае апісанне, чаму хочаце прыняць удзел у сустрэчы,
  5. тэлефон,
  6. горад пражывання,
  7. наяўнасць візы.

У тэме ліста пазначце “Румынія: фільтар Еўропы”. Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў
Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў