Барацьба з курэннем. Сустрэча валанцёраў
6-12 ліпеня на радзіме графа Дракулы (Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял) адбудзецца сустрэча валанцёраў, якім цікава тэма барацьбы з курэннем, у прыватнасці спажыванне тытуня сярод падлеткаў.
Сустрэча адбудзецца ў рамках праекта “The Filter Europe”, які фінансуецца праграмай “Эразмус+”. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства “Уэльс ЛТД”, якое з’яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.
У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад Беларусі (фонд “Добрая воля”), Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.
Умовы ўдзелу:
- Узрост: 16-25 год (прыярытэт для ўзросту 16-21).
- Наяўнасць візы ў Шэнген (мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D – Румынія не уваходзіць у шэнгенскую прастору, але пры наяўнасці шэнгенскай візы (мінімум 2-ух разовага ўезду тыпу D) там можна знаходзіцца да 90 дзён) ці самастойнае афармленне візы.
- Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.
- Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гасцініцы.
- Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)
Месца правядзення – Румынія, Брашаўскі раён, горад Прэдзял – 146 км ад Бухарэста.
Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 15 красавіка даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча,
- узрост (дата нараджэння),
- род дзейнасці (навучальная ўстанова),
- кароткае апісанне, чаму хочаце прыняць удзел у сустрэчы,
- тэлефон,
- горад пражывання,
- наяўнасць візы.
У тэме ліста пазначце “Румынія: фільтар Еўропы”. Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.