Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы

Вы—маладая ініцыятыва, што жадае змяніць гэты свет, краіну ці хаця б свой родны горад? У вас ёсць ідэя, аднадумцы ці гарачы імпэт?

Мы ведаем—вы здольныя на рэкорды! Але як насамрэч працаваць хутка, якасна і эфектыўна? Як скарыстацца ўжо існуючым досведам і не паўтараць чужых памылак?

Лепшы варыянт—мець побач дасведчанага дарадцу-трэнера.

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы  конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым ініцыятывам.  Мы прапануем досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Як мы працуем:

  1. Дыягностыка. Дыягностыка0= план– шыя досведы няўрадавых арганізацый Чэхіі і краін Цэнтральнай Еўропы. Вызначэнне моцных і слабых бакоў Вашай групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя ) .
  2. Індывідуальны план. Кожная група распрацуе з нашай дапамогай свой ​​індывідуальны план працы / развіцця на пэўны перыяд . Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнай дзейнасці (трэнінгі , семінары , кансультацыі).
  3. Рэалізацыя міні – праекта. Мы не проста вучым як працаваць, але і чынна дапамагаем лепшым ініцыятывам
  4. Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў са сваімі чэшскімі калегамі , знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.

Грамадзянская Беларусь не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Хто не можа стаць удзельнікам нашай праграмы:

  • Спартыўныя аб’яднанні
  • Актыўныя палітыкі
  • Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі
  • Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай ці  ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні .

Калі вы зацікаўлены ў супрацы, дасылайце свае кантакты (назву ініціатывы, регіон, эл. пошту, тэлефон) да 1 лютага 2017 года на адрас info@civicbelarus.eu

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы
Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы