Індывідуальны план развіцця для вашай ініцыятывы
Вы—маладая ініцыятыва, што жадае змяніць гэты свет, краіну ці хаця б свой родны горад? У вас ёсць ідэя, аднадумцы ці гарачы імпэт?
Мы ведаем—вы здольныя на рэкорды! Але як насамрэч працаваць хутка, якасна і эфектыўна? Як скарыстацца ўжо існуючым досведам і не паўтараць чужых памылак?
Лепшы варыянт—мець побач дасведчанага дарадцу-трэнера.
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым ініцыятывам. Мы прапануем досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.
Як мы працуем:
- Дыягностыка. Дыягностыка0= план– шыя досведы няўрадавых арганізацый Чэхіі і краін Цэнтральнай Еўропы. Вызначэнне моцных і слабых бакоў Вашай групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя ) .
- Індывідуальны план. Кожная група распрацуе з нашай дапамогай свой індывідуальны план працы / развіцця на пэўны перыяд . Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнай дзейнасці (трэнінгі , семінары , кансультацыі).
- Рэалізацыя міні – праекта. Мы не проста вучым як працаваць, але і чынна дапамагаем лепшым ініцыятывам
- Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў са сваімі чэшскімі калегамі , знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
Грамадзянская Беларусь не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.
Хто не можа стаць удзельнікам нашай праграмы:
- Спартыўныя аб’яднанні
- Актыўныя палітыкі
- Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі
- Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.
У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні .
Калі вы зацікаўлены ў супрацы, дасылайце свае кантакты (назву ініціатывы, регіон, эл. пошту, тэлефон) да 1 лютага 2017 года на адрас info@civicbelarus.eu