Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада

Расклад “Тыдня студэнта-2017”

Жывая Бібліятэка (11.11, 13:00-18:00 Галерэя TUT.BY)

“Жывая Бібліятэка” дасі магчымасць паразмаўляць з незвычайнымі людзьмі і дапаможа пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Рэгістрацыя па спасылцы.

Гісторыя студэнцкага руху (12.11, 16:30 Komnata 3/0/2)

Ведаеце чаму студэнцтва заўжды лічылася рухальнікам прагрэсу? Адкажам на лекцыі ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў расповедам пра студэнцтва ад Чэхіі-1939 да сённяшняй Беларусі, узгадаем самыя значныя студэнцкія рэвалюцыі і абмяркуем, што адбываецца ў сучасным студэнцкім руху Беларусі. Будзе рамантычна і захапляльна! Рэгістрацыя па спасылцы: goo.gl/F4cpka

Квіз “Студэнты і свабода” (13.11, 18:00 Komnata 3/0/2)

Мяркуеце, што ведаеце ўсё пра свабоды? Ці хочаце даведацца больш? Тады квіз ад Students For Liberty Беларусь менавіта для вас! Гэта цудоўная магчымасць не толькі пашырыць свае веды, але таксама атрымаць прыемныя падарункі і пазнаёміцца з адной з самых буйнейшых студэнтцкіх арганізацый у свеце. Рэгістрацыя па спасылцы.

Трэнінг па правах студэнцтва (15.11, 16:30 Komnata 3/0/2)

Як часта вашыя правы ва ўніверы парушаюцца? Наўрацці нехта можа адказаць, бо ва ўніверах рэдка пра гэта расказваюць. ЗБС расскажа . За 3.5 гадзіны эксперт раскажа пра самыя распаўсюджаныя парушэнні правоў, дакументы, якія рэгламентуюць парадак навучання, а таксама спосабы абараніць сабе ад супрацьпраўных дзеянняў. Рэгістрацыя па спасылцы.

Святочны канцэрт (16.11, 19:30 ГРАФФИТИ бар & клуб)

Не раскрываем галоўнай інтрыгі – выступоўцы, але чакайце самы душэўны канцэрт гэтай восені ў самай лепшай кампаніі! Тым, хто адгадае музыку – каштоўныя прызы, абсалютна ўсім – самы дэмакратычны кошт на уваход па студэнцкіх і залікоўках!

#студэнтысупраць – як гэта было? (18.11, 18:30 Komnata 3/0/2)

На лекцыі эксперт Задзіночання Беларускіх Студэнтаў распавядзе, як атрымалася за кароткі час прыцягнуць масавую ўвагу да праблемы канкрэтнага ўнівера і зрабіць яе бачнай на ўсю краіну. Будзем размаўляць не толькі пра сам рух, але пра канкрэтныя інструменты вядзення паблікаў у сацсетках і спосабы апублічвання студэнцкіх праблем. Рэгістрацыя па спасылцы.

Кінаноч (18.11, 23.00 Чайное состояние)

Усю ноч будзем глядзець самыя натхняльныя і бунтарскія фільмы пра студэнцтва разам з Жывой Бібліятэкай і БОСС. Студенческие лидеры Беларуси, а таксама піць самую якасную кітайскую гарбату ў Менску.

Уваходны квіток: 5 р (яго можна будзе абмяняць на гарбату). Рэгістрацыя па спасылцы.

Семінар па правах студэнтаў (19.11, 12:00 “Рэгіянальны рэсурсны цэнтр” (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12)

Са Студэнцкай Радай паразмаўляем пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека і правы студэнтаў. Мы зразумеем, чым адрозніваюцца гэтыя правы ад інтэрэсаў і якім чынам можна іх абараняць. А потым гутарка пойдзе пра рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе. Як Вы бачыце сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ва універсітэце да лепшага? Мы будем казаць пра практычныя рэчы, што маюць моц перавярнуць вашы погляды на некаторыя працэсы, якія напаўняюць нашае жыццё тут і зараз. Рэгістрацыя па спасылцы.

Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада
Расклад мерапрыемстваў
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада
Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада Тыдзень студэнта-2017 пройдзе 11-19 лістапада