ТРЭНІНГ “ЯК ЗРАБІЦЬ СВАЮ ІНІЦЫЯТЫВУ ЗАЎВАЖНАЙ”
Мэта трэнінгу: павысіць узровень кампэтэнцыяў мясцовых актывістаў і актывістак па прасоўваньні сваіх ініцыятываў для павышэньня іх бачнасьці ў мэдыя, устанаўленьня новых партнэрстваў, атрыманьня грамадзкай падтрымкі і прызнаньня.
Трэнінг пройдзе 11 лістапада 2017 г. (субота), з 9.30 да 18.00 у прасторы PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх). З падрабязнай праграмай трэнінгу можна азнаёміцца па спасылцы.
Каб прыняць удзел у навучаньні, неабходна запоўніць анлайн-форму да 8 лістапада (уключна). З адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі зьвяжуцца праз тэлефон не пазьней за 9 лістапада.
Арганізатары чакаюць поўны дзень прысутнасьці ўдзельнікаў і ўдзельніц. На трэнінгу будуць забясьпечаны кава-паўзы і абед. Арганізатары не кампэнсуюць дарожныя выдаткі.
Падрабязную інфармацыю пра навучаньне глядзіце па спасылцы.