Праграма візітаў Еўрапейскага саюза запрашае маладых лідараў і лідарак

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза запрашае маладых лідараў і лідарак

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза дае маладым спецыялістам і спецыялісткам магчымасць наведаць інстытуты ЕС і пазнаёміцца ​​з яго палітыкай, каштоўнасцямі і людзьмі. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік і ўдзельніца ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт ў Брусель, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчы_цы, журналіст_кі, прадстаўні_цы прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый і іншыя спецыяліст_кі.Удзельнікі і ўдзельніцы павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і прапрацаваць некалькі гадоў у сваёй прафесійнай сферы. Яны павінны быць ва ўзросце прыкладна ад 25 да 45 гадоў і мець абумоўленую кар’ерай цікавасць да Еўрапейскага саюза. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў.Калі Вы хацелі б сустрэцца са сваімі еўрапейскімі калегамі і зразумець, як функцыянуюць інстытуты ЕС, падайце заяўку да 5 красавіка 2019 года.Запоўніце тры ніжэйпералічаныя формы і адпраўце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе [email protected] з пазнакай “Application for EUVP 2020” у тэматычнай радку.– Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца). Для даведкі ўзор матывацыйнага ліста: model_statement_of_purpose.doc– Curriculum Vitae euvp_model_cv.doc– Форма заяўкі2020euvp_application_form.docВынікі адбору будуць абвешчаныя ў другой палове 2019 года, пасля чаго з кожным удзельнікам і ўдзельніцай будуць ўзгодненыя даты візіта.Дадатковая інфармацыя пра EUVP