У гэтым годзе адзначаецца 10-гадовы юбілей Усходняга партнёрства. У гэтай сувязі ў Літве адбудзецца Чацвёрты Моладзевы Форум Усходняга партнёрства.
Асноўныя мэты Форуму:
святкаваць 10-годдзе супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства, асвятліць дасягненні і ўплыў;забяспечыць магчымасць для маладых людзей удзельнічаць у дыскусіях на высокім узроўні аб сумесным бачанні супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства, а таксама перадаць рэкамендацыі Саміту Усходняга партнёрства ў 2020 годзе;правесці дыскусіі паміж дэлегатамі Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства;заахвочваць далейшае супрацоўніцтва, партнёрства і абмен вопытам паміж моладдзю, моладзевымі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца моладзевай палітыкай у краінах Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства.Хто можа ўдзельнічаць:актывісты і актывісткі, якія могуць унесці свой ўклад у тэматычную накіраванасць Форуму са свайго ўласнага досведу, напрыклад, тыя, хто працуе ў моладзевай арганізацыі, НДА і грамадзянскай супольнасці арганізацый, прымаюць удзел у маладзёжных праектах і праграмах, валанцёры і г.д.
Калі: 17-20 чэрвеня 2019
Дзе: Вільнюс, Літва
Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел – 5 красавіка!Падрабязнасці па спасылцы.