StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы
Нагодай запуску флэшмобу сталі снежаньскія падзеі, калі павялічыўся ціск з боку адміністрацый БДУ, БДПУ, БДМУ і іншых ВНУ на прадстаўнікоў студэнцкага руху і ўдзельнікаў суполкі #студэнтысупраць. Арганізатары акцыі імкнуцца атрымаць рэакцыю Міністэрства адукацыі, якое таксама ігнаруе спробы дыскрэдытацыі незалежных студэнцкіх арганізацый і націску на асобных прадстаўнікоў студэнцкай супольнасці.
“Мы, незалежныя студэнцкія арганізацыі, арганізатары маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод студэнтаў, звяртаем увагу на недапушчальнасць перавышэння паўнамоцтваў з боку адміністрацый беларускіх ВНУ, а дачыненні з беларускімі студэнтамі павінны рэгулявацца толькі існуючым міжнародным і беларускім заканадаўствамі,” – гаворыцца ў афіцыйным звароце на сайце StudentWatch.
Ініцыятыва StudentWatch змесціла на рэсурсе Vimeo відэа, на якім за рэформы стынчылі некалькі грамадскіх актывістаў і простых студэнтаў. Усяго за пяць дзён відэа паглядзелі прыкладна дваццаць тысяч чалавек.
Каб далучыцца да флэшмобу, трэба зняць на відэа свой танец на фоне ВНУ, выкласці відэа ў сацсеткі з хэштэгам #танчымЗаРэформы або #danceForReform, а пасля выклікаць трох сваіх сяброў зрабіць тое ж самае.