Конкурс міні-грантаў для падтрымкі грамадзянскіх праваабарончых ініцыятыў
Freedom House пры падтрымцы Эўрапейскага інструмэнту садзейнічаньня дэмакратыі і правам чалавека абвяшчае прыём заявак на конкурс міні-грантаў у межах праекту разьвіцьця грамадзянскіх праваабарончых ініцыятываў.
Да разгляду прымаюцца праекты, накіраваныя на асьвятленьне праблемаў, зьвязаных з правамі чалавека і фундамэнтальнымі свабодамі сярод насельніцтва краіны і на ўцягваньне грамадзянаў у абарону сваіх правоў і свабодаў. Працягласьць праекту — да 6 месяцаў. Бюджэт праекту ня можа перавышаць 2400 эўра.
Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць пераважна ўнутры краіны (прыярытэт аддаецца ініцыятывам за межамі сталіцы). Запрашаюцца як зарэгістраваныя арганізацыі, так і аб’яднаньні, якія працуюць без афіцыйнай рэгістрацыі.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: eurasia@freedomhouse.org запоўненую на расейскай або ангельскай мове заяўку і бюджэт праекту. Няпоўныя заяўкі разглядацца ня будуць.
Для падтрымкі могуць быць прапанаваныя праектныя дзеяньні, арыентаваныя на шырокую аўдыторыю, у тым ліку: публічныя мерапрыемствы, паблік-арт (мастацтва ў кантэксьце гарадзкога асяродзьдзя), выраб і распаўсюд друкаваных, аўдыё і візуальных асьветніцкіх матэрыялаў.
Удзельнікі могуць падаць некалькі заявак на конкурс, але падтрымку можа атрымаць толькі адзін праект ад кожнага ўдзельніка. Удзельнікі мусяць прадэманстраваць сваю здольнасьць весьці асьветніцкую працу з насельніцтвам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 6 сакавіка 2016 г.