Круглы стол па сацыяльных гарантыях студэнтаў

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) сумесна з Грамадскім Балонскім Камітэтам (ОБК) запрашаюць студэнтаў прыняць удзел у круглых сталах. У выніку праведзеных сустрэч будуць вызначаныя найбольш важныя і актуальныя пытанні студэнцкага асяроддзя ў Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты любых курсаў і форм навучання беларускіх ВНУ.
На дыскусіі 26-га сакавіка мы будзем абмяркоўваць сацыяльныя гарантыі студэнтаў (ільготы) і магчымасць працаваць падчас навучаньня ва ўніверсітэце.
Абяцаем прыемную атмасферу і цікавую размову! Прыходзьце! Пачатак а 18-й!
Акрамя таго, вы можаце ўжо зараз дапамагчы нам у даследванні студэнцкіх праблемаў. Прайдзіце, калі ласка, анлайн-анкетаванне па спасылцы. Гэта зойме ў вас 10 хвілін.
Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі сярод сяброў.
Для ўдзелу ў круглым стале запоўніце, калі ласка, анкету: goo.gl/YNGbXw.
Калі: 26.03.2016, 18:00. Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.