Сустрэча маладых народных спевакоў і музыкаў у Францыі
23-31 жніўня ў французкім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.
Сустрэча адбываецца ў рамках праекта ‘Tumbalalaika’, які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года.
Пад час сустрэчы ўдзелькі прэзентуюць уласную краіну, падзеляцца выкананнем народнай творчасці і навучаць адзін аднога традыцыям сваіх продкаў, паглыбяць веды пра гісторыю краін-удзельніц.
У сустрэчы прымуць удзел 14 чалавек ад фонда «Добрая воля» ва ўзросце ад 14 да 25 год.
Месца правядзення – Савэрн, Францыя(каля Стразбурга).
Cустрэчу праводзіць арганізацыя, што робіць фестываль Балсіка: https://www.facebook.com/BalsiKa/, http://www.balsika.org/.
Умовы ўдзелу:
- Узрост: 14-25 год (прыярытэт для ўзросту 16-20)
- Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне візы (7 людзям кампенсуюць выдаткі на візу).
- Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.
- Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 170 еўра), харчаванне і пражыванне.
- Валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).
Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 22 красавіка даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст (У тэме пазначце «Францыя: тумбалалайка») з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча
- узрост (дата нараджэння)
- род дзейнасці (навучальная ўстанова)
- кароткае апісанне, чаму хочаце паехаць (матывцыя)
- тэлефон
- горад пражывання
- наяўнасць візы
Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 ліпеня.