Форум адукацыі па правах чалавека “Компас”
Дэпартамент моладзі Савета Еўропы запрашае да ўдзелу ў Трэцім Форуме адукацыі па правах чалавека “Компас”, які пройдзе ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Будапешце 5-7 кастрычніка 2016 г.
Мэта Форума – паляпшэнне якасці, прызнанне і распаўсюд адукацыі па правах чалавека для моладзі.
Задачы Форума:
- Падвесці вынікі дасягненняў пасля Другога Форума (2009), падзяліцца і абмеркаваць апошнія трэнды ў разуменні і практыцы адукацыі маладых людзей па правах чалавека.
- Падрыхтаваць і зрабіць ўнёсак ў падсумаванне выканання Хартыі адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека Савета Еўропы моладдзю і сектарам НДА.
- Сфармуляваць выклікі і будучыя мэты адукацыі па правах чалавека праз прызму моладзевай палітыкі і працы з моладдзю, а таксама існуючы сацыяльны, палітычны і эканамічны кантэкст.
- Падрыхтаваць прапановы для будучага развіцця і ўстойлівасці адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.
- Падтрымаць абмен ведамі і супрацоўніцтва паміж ключавымі суб’ектамі ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.
- Павысіць распазнавальнасць ролі маладых людзей і працы з моладдзю ў адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.
Форум адбудзецца падчас страршынства Эстоніі ў Камітэце міністраў Савета Еўропы (май-лістапад 2016) і зробіць унёсак ў прамаванне фундаментальных каштоўнасцей Савета Еўропы і ў абарону і прамаванне правоў чалавека для дзяцей і маладых людзей, што таксама з’яўляецца прыярытэтам старшынства.
Форум аб’яднае 120 удзельнікаў, уключаючы 80 экспертаў і партнёраў, уцягнутых ў адукацыю моладзі па правах чалавека, прадстаўнікоў стутатных органаў моладзевага сектара Савета Еўропы і іншых. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў дакуменце.
Падаць заяўку на ўдзел можна да 1 чэрвеня. Форма заяўкі знаходзіцца па спасылцы.
Для таго, каб атрымаць дадатковую інфармацыю, скантактуйцеся з Ruxandra Pandea (дарадчык па пытаннях адукацыі) anca-ruxandra.pandea@coe.int і Zsuzsanna Molnar (праграмны асістэнт) zsuzsanna.molnar@coe.int.