Адукацыйныя выходныя REMARA
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, Цэнтар разьвіцьця студэнцкіх інцыятываў і партнэры запрашаюць на другі “Remara EduWeekend”, які пройдзе 14 жніўня 2016 г. на хутары Шаблі (Валожынскі раён).
Remara EduWeekend – гэта першы і адзіны адукацыйны фэст у Беларусі, дзе спалучаюцца адукацыя і адпачынак.
Сёлета ў праграме наведвальнікаў чакаюць 6 лекторыяў на тэму: арт-актывізм, будучыня адукацыі, вольнае грамадзтва, грошы і людзі, дзяржава і палітыка, моцныя мэдыя. Кожны лекторый будзе прадстаўлены вядомымі грамадзкімі дзеячамі і экспэртамі зь Беларусі, сярод якіх: Стас Гарэлік (фонд “Інтэракцыя”), Вольга Шпарага (ECLAB), Міла Котка (Vulica Brasil), Алесь Лагвінец (Рух за Свабоду), Мікіта Моніч (Нацыянальны мастацкі музэй), Валдзіс Фугаш (Праўныя Дарэктары) і інш.
Акрамя лекторыяў на фэсьце будуць зладжаны зона з вулічнай ежай, арт-кірмаш, зоны актыўнага і спакойнага адпачынку, кароткамэтражнае кіно, арт-інсталяцыі і інш. Увечары чакаецца канцэрт гуртоў “Адзін у каноэ” (Львоў, Украіна), AKUTE (Магілёў), Андрэй Сянкевіч (Менск), а сцэна з маладымі артыстамі будзе актыўная ўсю ноч.
Унёсак удзельніка фэстывалю – ад 10 беларускіх рублёў.
Падрабязную інфармацыю пра Remara EduWeekend глядзіце па спасылцы.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся праз эл. адрасы:mihasyuk.evgen@gmail.com і remara.by@gmail.com (Яўген Міхасюк).