Еўрапейская студэнцкая рада – Рада Еўропы: Навучальная сесія для прадстаўнікоў студэнцтва (Будапешт)
Еўрапейская студэнцкая рада (ESU) (Будапешт, Венгрыя) сумесна з дэпартаментам па справах моладзі Рады Еўропы (Страсбург, Францыя) ладзіць навучальную сесію “Студэнцкія лідары для правоў чалавека, дэмакратыі і міру”.
Навучанне пройдзе 16-22 кастрычніка 2016 года ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Будапешце. Мэта навучання – далейшае развіццё вышэйшай адукацыі як сродка для дэмакратычнай інавацыі і сацыяльнай інклюзіі, пабудова арганізацыйнага патэнцыялу студэнцкіх прадстаўнікоў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі, міру, роўнасці ў адукацыі, выкарыстанні нефармальнай адукацыі і падыходаў узаемнага навучання.
Мэты навучання:
- замацаванне студэнцкага руху з справе вырашэння праблем інклюзіі і дэмакратычнага ўдзелу;
- развіццё сумеснай дзейнасці па прамоўцыі дэмакратычнага ўдзелу і правоў чалавека;
- сумесная праца па развіцці руху “No Hate Speech”;
- інш.
Запрашаюцца:
- прадстаўнікі нацыянальных студэнцкіх саюзаў, студэнцкіх арганізацый якія з’яўляюцца сябрамі, кандыдатам у сябры або асаццяванымі сябрамі Еўрапейскай студэнцкай рады (ESU);
- студэнцкія актывіста з краін-сябраў Рады Еўропы або краін, якія далучыліся да Еўрапейскай культурніцкай канвенцыі (сярод краін, якія далучыліся, – Беларусь).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед і інтарэс да далейшай працы над вырашэннем праблем у галіне правоў чалавека, дэмакратычнага грамадзянства, пабудовы міру і інклюзіўнай адукацыі;
- зацікаўленасць да выкарыстання набытых ведаў і кампетэнцый у працы/дзейнкасці;
- гатоўнасць да сеткавага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі.
Асабліва вітаецца ўдзел прадстаўнікоў студэнцтва з наступных краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Данія, Германія, Венгрыя, Італія, Латвія, Малдова, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сербія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія, Украіна, Злучанае Каралеўства. Пры наборы ўдзельнікаў перавага будзе надавацца кандыдатам непрадстаўленых груп у вышэйшай адукацыі, у прыватнасці: мігрантам; людзям з уразлівых сацыяльна-эканамічных слаёў; студэнтам з сельскіх рэгіёнаў; студэнтам з неадукаваных сямей; прадстаўнікам ЛГБТК.
Працоўная мова навучання – ангельская. Унёсак удзельніка складае 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, кампенсацыю выдаткаў на вандроўку пры наяўнасці арыгіналаў квіткоў. Даведкі – праз е-мэйл: liva@esu-online.org (прадстаўніца Еўрапейскай студэнцкай рады (ESU) спадарыня Liva Vikmane). Дэдлайн – 20 жніўня 2016 года.
Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.