Дыскусія па пытаннях правоў чалавека ў сферы ментальнага здароўя
Ці ведаеце Вы, што цягам жыцьця ледзь ня кожны 4-ты чалавек пакутуе на псіхічныя разлады? У якіх выпадках можна прымусова аказваць псіхіятрычную дапамогу, а ў якіх не? Як якасьць сфэры аказаньня псіхічнае дапамогі ўплывае на грамадзтва?
Падчас сустрэчы нашыя калегі з Магілеўскае праваабарончае групы, якія апошнія пару год спрабуюць займацца гэтай тэмай, падзеляцца з Вамі сваім досьведам і прапануюць абмеркаваць асноўныя выклікі, якія стаяць перад правамі чалавека ў такой складанай сфэры, як псіхічнае здароўе і псіхіятрычная дапамога.
Сустрэча адбудзецца ў Грамадзкім цэнтры “Кола” (Магілеў, зав. Чкалава 16).
30 верасьня (пятніца), пачатак а 18:30.
Запрашаем усіх, бо гэтая тэма датычыцца кожнага.