Анлайн-курс пра моладзь і яе магчымасці

Анлайн-курс пра моладзь і яе магчымасці

Адкрыты анлайн-курс “Erasmus+: фінансавыя магчымасці для моладзі” запрашае ўсіх зацікаўленых.

Калі: 30 кастрычніка – 4 снежня 2016 года.

Курс пазнаёміць вас з базaвым веданнем і разуменнем таго, як выкарыстоўваць разнастайныя фінансавыя магчымасці і накіроўваць іх на міжнародныя моладзевыя абмены, EVS, мабільнасць моладзевых работнікаў і SD-праекты.

Курс рэкамендаваны для моладзевых работнікаў, трэнераў, моладзевых лідараў, праектных мэнэджараў, EVS-ментараў.

Дзякуючы гэтаму анлайн-курсу вы навучыцеся развіваць моладзевыя абмены і валанцёрскія праекты, трэнінгі для моладзевых працаўнікоў і праекты, у якіх вы самі ўдзельнічаеце. Удзельнікі даведаюцца пра лепшыя жывыя прыклады, парады, рэкамендацыі для развіцця якасці праектаў. Таксама яны атрымаюць магчымасць занэтворкіцца з іншымі ўдзельнікамі курсу і падзяліцца сваім досведам ды ідэямі.

Тэмы курсу:

  • Module 1: Introduction to Erasmus+ Youth in Action;
  • Module 2: Key-action 1 – Youth Exchanges;
  • Module 3: Key-action 1 – European Voluntary Service;
  • Module 4: Key-action 1 – Mobility of youth workers;
  • Module 5: Key-action 3 – Structured Dialogue;
  • Module 6: Application procedures.

Мова курсу – ангельская, з элементамі польскай, нямецкай, вугорскай.

Зарэгістравацца на курс можна па спасылцы. Удзел бясплатны.

Дэдлайн – 28 кастрычніка 2016 г.