Конкурс праектных заявак для Усходняга Партнёрства
Міжнародны Вышаградскі Фонд і Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвяшчаюць сумесны конкурс праектных прапаноў на карысць падтрымкі дэмакратыі і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга Партнёрства. Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня 2016 г.
Праектныя прапановы павінны тычыцца наступных тэм:
- Заканадаўства і судовая сістэма,
- Належнае кіраванне (дзяржаўнае кіраванне/грамадскі парадак/публічная палітыка/міграцыяная палітыка),
- Камунікацыя, медыя і доступ да інфармацыі
- Развіццё грамадзянскай супольнасці/падтрымка правоў чалавека і меншасцяў.
Заяўкі прымаюцца анлайн.
Азнаёміцца з умовамі конкурса прапаноў можна па спасылцы (дакумент DOCX).
Усе праектныя прапановы павінны адпавядаць умовам конкурса. Іх абавязкова трэба зарэгістраваць і даслаць праз анлайн сістэму фонда ва ўстаноўлены дэдлайн.