Гарадскі даследчы праект “Парк №1 маёй мары. Картаграфаванне будучай тэрыторыі”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Літва) запрашаюць да ўдзелу ў гарадскім даследчым праекце “Парк №1 маёй мары. Картаграфаванне будучай тэрыторыі”
Т’ютары: Гоша Заборскі (zaborski.by), Дзмітры Бібікаў ( Мінская ўрбаністычная платформа), Надзея Ількевіч (рэаліці шоў “Мой горад”), Маргарыта Лазарэнкава (лофт праект “Балки”) Эксперты: Уладзіслаў Тымінскі (CANactions School for Urban Studies), Іван Краўцоў (Бюро 35)
За адпраўны пункт даследвання мы абрали тралейбусны парк №1, які ўжо гадоў дзесяць пустуе ў самым цэнтры Мінска. У 2003 годзе быў абвешчаны тэндэр на права забудовы тэрыторыі. Расійская кампанія “Маноліум працэсінг”, якая перамагла, прапанавала зруйнаваць старыя ангары і пабудаваць на іх месцы гандлёва-забаўляльны цэнтр, гатэль і жылыя дамы. У 2012 годзе стала вядома, што праз спрэчкі інвестара і градскіх уладаў ажыццяўленне праекта пад вялкімі пытаннем.
- Т’ютары ды іх каманды ў сваіх праектах будуць абмяркоўваць наступныя тэмы:
- Якімі могуць быць сцэнары ўстойлівага развіцця тэрыторыі?
- Як адчыніць тэрыторыю парка для горада ўжо зараз?
- Як зрабіць тэрыторыю парка прывабнай для разнастайных супольнасцяў?
- Як зрабіць праект развіцця тэрыторыі парка прывабным для інвестараў?
Галоўная мэта воркшопа – прапанаваць бачанне будучага развіцця тэрыторыі тралейбуснага парка.
Задачы, якія ставяцца перад удзельнікамі:
- Збор пажаданняў мясцовых жыхароў розных сацыяльных груп і ўзросту.
- Распрацоўка канцэпцыі для напаўнення тэрыторыі парка жыццём, праектаванне траекторыяў карыстальнікаў.
- Аналіз развіцця інфраструктуры Мінска, выяўленне патрэбаў гарадскога маштаба.
Выніковым прадуктам воркшопа стане супольна створаная публікацыя па выніках працы.
Хто можа браць удзел?
- студэнты архітэктурных і мастацкіх спецыяльнасцяў;
- студэнты любых іншых спецыяльнасцяў;
- урбаністы;
- гарадскія актывісты;
- эколагі;
- маладыя прафесіяналы.
Каб узяць удзел, запоўніце калі ласка простую заяўку
Праграма:
19 лістапада (субота)
Лекцыі / праца з гарадской прасторай. Метады і прылады даследванняў прасторы горада.
13.00 – 13.30
Прэзентацыя праграмы воркшопа. Знаёмства с т’ютарамі кожнай з груп.
13.30 – 14.00
Іван Краўцоў (Бюро 35) / Лекцыя.
14.30 – 17.00
Улад Тымінскі (CANactions School for Urban Studies, Кіеў, Украіна) Лекцыя-інтэнсіў.
20 лістапада (нядзеля)
Старт працы ў групах
13.00 – 14.00
Размеркаванне ўдзельнікаў па групах. Прэзентацыя метадалогіі працы.
14.00 – 18.00
Пастаноўка задач унутры груп, вызначэнне дэдлайнаў.
21-25 лістапада
Праца ў групах, збор звестак для канчатковага праекта.
26 лістапада
Падрыхтоўка да канчатковай прэзентацыі.
12.00 – 20.00
Праца над канчатковым праектам.
27 лістапада
Прэзентацыя канчатковага праекта.
12.00 – 16.00
Дапрацоўка канчатковых прэзентацыяў.
17.00 – 19.00
Прэзентацыя праектаў.