Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй для моладзі

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй для моладзі

Прадпрымальнікі-пачаткоўцы могуць паспрабаваць свае сілы і здольнасці, ўзяўшы ўдзел у конкурсе прадпрымальніцкіх ідэй 2016-2017!

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй – гэта публічны конкус ідэй ды інавацыйных праектаў сярод прадстаўнікоў моладзевых і прадпрымальніцкіх супольнасцей, а таксама студэнтаў універсітэтаў.

Конкурс арганізаваны ў межах праекта Прасоўвання адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху (DRIVES), што рэалізуецца за падтрымкай PYXERA Global (ЗША) за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Заяўкі прымаюцца толькі на беларускай або рускай мовах да 20 снежня 2016. 

Запоўніць анкету можна тут. Удзел у конкурсе БЯСПЛАТНЫ

Толькі для ўдзельнікаў конкурсу:

  •   асабістае знаёмства з лепшымі бізнесоўцамі Беларусі;
  •   пакрокавая дапамога ў распрацоўцы бізнес-плана Вашага праекта;
  •   паспяховыя бізнесоўцы ў якасці ментараў;
  •   бясплатны доступ да 6 лепшых дыстанцыйных курсаў бізнес-школы ІПМ.

Больш інфармацыі па гэтай спасылцы або па адрасе электроннай пошты [email protected] ці па тэлефоне: +375-29-689-80-89