“Развіццё рыторыкі альтэрнатыўнай мове варожасці праз адукацыю ў галіне правоў чалавека”
Дэпартамент па справах моладзі Савета Еўропы абвесціў набор на трэнінгавы курс “Развіццё рыторыкі альтэрнатыўнай мове варожасці праз адукацыю ў галіне правоў чалавека” (“Developing Counter and Alternative Narratives to Hate Speech through Human Rights Education”), арганізаваны пры падтрымцы руху “No Hate Speech”.
Трэнінгавы курс паспрыяе развіццё кампетэнцый працаўнікоў з моладдзю і адукатараў для працы з маладымі людзьмі па тэме развіцця рыторыкі альтэрнатыўнай мове варожасці праз адукацыю ў галіне правоў чалавека на падставе новага дапаможніка “МЫ МОЖАМ” (“WE CAN”). Гэты дапаможнік, прысвечаны супрацьдзеянню мове варожасці праз адукацыю ў галіне правоў чалавека, будзе прадстаўлены на трэнінгавым курсе ў сакавіку і стане дапаўненнем да дапаможніка Bookmarks.
Трэнінгавы курс пройдзе 20-25 сакавіка 2017 у Еўрапейскім моладзевым цэнтры (Страсбург, Францыя).
Зацікаўленыя актывістысты, працаўнікі з моладдзю і адукатары, якія актыўна працуюць з маладымі людзьмі па тэме супрацьдзеяння мове варожасці праз павышэнне інфармаванасці і адукацыю, могуць падаваць заяўкі анлайн.
Заяўкі прымаюцца да 24 студзеня 2017.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.