Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага
NewGroupMedia запрашае прыняць удзел у трэнінгу “Стварэнне відэа для НДА”. Трэнінг уяўляе сабой трохдзённы інтэнсіўны практыка-арыентаваны курс.
Мэта трэнінга: павысіць лічбавую прысутнасць грамадскіх арганізацый у інтэрнэце дзеля інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскасці пра сваю дзейнасць.
Што мы будзем рабіць? Вучыцца ствараць відэа кантэнт пра дзейнасць/праблему ці пра арганізацыю.
Трэнінг будзе ўключаць наступныя блокі:
- Што такое Новыя медыя
- Стварэнне відэа кантэнта – ад ідэі да рэалізацыі
- Прасоўванне створанага кантэнта
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў прасоўванні сваёй арганізацыі і ўмацаванні ўплыву на сваю мэтавую аўдыторыю.
Плануецца, што пасля праходжання трэнінга, кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць відэа матэрыял пра сваю дзейнасць, праблематыку, з якой працуе, ці прэзентацыю арганізацыі.
Месца правядзення: Мінск.
Мова: руская/беларуская.
Дзеля таго, каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету.
Даты трэнінга: 17-19 лютага 2017. Пачатак 17 лютага а 14.00, заканчэнне 19 лютага 16.00.
Апошні тэрмін падачы заявак: 12.02.2017 23:59
Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя 14.02.2017.
Калі ў вас ёсць пытанні пра трэнінг, калі ласка, скантактуйцеся з арганізатарамі па эл.пошце: info.newgroupmedia@gmail.com