Распачаліся выбары ў Моладзевую палату Мінскага гарадскога савета дэпутатаў
Распачаўся першы этап выбараў у Моладзевую палату Мінкага гарадскога савета 5-га склікання. Сёлета, згодна з абноўленым палажэннем, выбары пройдуць у тры этапы.
Моладзевая палата была створана ў 2007 годзе рашэннем Прэзідыюма Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з мэтай папулярызацыі сярод моладзі сістрэмы мясцовага самакіравання, выяўлення лідараў моладзевага руху, прадстаўлення моладзі магчымасці ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі гарадскіх праграм.
Згодна з Палажэннем, балатавацца ў Палату могуць:
- вучні 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі,
- навучэнцы ПТУУ, ССУУ г. Мінска,
- студэнты 1-3 курсаў ВНУ г. Мінска.
- грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і трапляюць пад адзін з папярэдніх пунктаў.
Этапы выбараў у Моладзевую палату 5 склікання
Рэгістрацыя кандыдатаў. 6-13 лютага
Дзеля таго, каб прыняць удзел у выбарах неабходна да 13 лютага выслаць на электронны адрас vybory@mp-minsk.by наступныя дакументы:
- Аўтабіяграфію (згодна з Палажэннем пра выбары);
- Адсканаваныя бланкі з сабранымі 100 подпісамі (згодна з Палажэннем пра выбары);
- Праект па прыярытных накірунках развіцця г. Мінска (згодна з Палажэннем пра выбары).
Працэдура рэгістрацыі пройдзе 13-15 лютага. Па яе выніках кандыдаты, заяўкі каторых адпавядаюць крытэрыям будуць лічыцца зарэгістраванымі і атрымаюць электроннае пасведчанне кандыдатаў на эл.пошту.
Праймерыз. 27 лютага – 3 сакавіка
Анлайн-галасаванне, па выніках якога пераможцымі будуць абвешчаныя 3 удзельнікі з кожнага округа, якія атрымалі найбольшы рэйтынг.
Адзіны дзень галасавання – 11 сакавіка
У дзень галасаванне кандыдаты выступяць са сваім праектам развіцця г. Мінска і праграмай дзейнасці на сваім округу, адкажуць на пытанні апанентаў і выбарцаў і адбудзецца ўласна галасаванне.
Падрабязней пра працэдуру выбараў і агітацыю можна даведацца на сайце Моладзевай палаты Мінскага гарадскога савета.