Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 10-12 сакавіка
NewGroupMedia запрашае прыняць удзел у трэнінгу “Стварэнне відэа для НДА”. Трэнінг уяўляе сабой трохдзённы інтэнсіўны практыка-арыентаваны курс.
Мэта трэнінга: павысіць лічбавую прысутнасць грамадскіх арганізацый у інтэрнэце дзеля інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскасці аб сваёй дзейнасці.
Што мы будзем рабіць – вучыцца ствараць відэа-кантэнт пра дзейнасць/праблему ці пра арганізацыю.
Падчас мерапрыемства будуць разгледжаныя наступныя блокі:
- Што такое Новыя Медыя
- Стварэнне відэа-кантэнта: ад ідэі да рэалізацыі
- Прасоўванне створанага кантэнта
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў прасоўванні дзейнасці сваёй арганізацыі і ўзмацненні ўплыву на свае мэтавыя групы.
Плануецца, што пасля праходжання трэнінга, кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць відэа матэрыял пра сваю дзейнасць; праблематыку, з якой працуе арганізацыя; ці прэзентацыю арганізацыі.
Месца правядзення: Мінск (трэнінг выяздны).
Мова: беларуская/руская.
Анкета знаходзіцца тут
Даты правядзення: 10-12 сакавіка 2017. Пачатак 10 сакавіка а 14.00, заканчэнне 12 сакавіка а 16.00.
Апошні тэрмін падачы заявак 03.03.2017 23:59
Калі ласка, звярніце ўвагу, што будуць праінфармаваныя толькі адабраныя ўдзельнікі (не пазней за 5 сакавіка 2917г.).
Калі вы маеце нейкія пытанні, калі ласка, звяжыцеся з намі: info.newgroupmedia@gmail.com