“Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускай вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рефармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі), які адбудзецца 13 сакавіка 2017 года, з 13.00 да 19.00.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 12.30
Месца правядзення: гасцініца «Crowne Plaza Minsk», вул. Кірава, 13, канферэнцзала “Quin”.
Мэта семінару (міні-канферэнцыі): грамадскае абмеркаванне праблемных пытанняў акадэмічных каштоўнасцяў і фарміраванне прапаноў па рэфармаванні нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.
Пытанні для абмеркавання:
- Адстае ці паспявае Беларусь у рэалізацыі Дарожнай карты?
- У якой ступені становішча акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ адпавядае прынцыпам і стандартам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі?
- Парушэнні правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці: хроніка падзей.
- Акадэмічная этыка: нормы і рэаліі.Як суадносіцца сучаснае заканадаўства ў галіне адукацыі і беларуская практыка?
- Што трэба змяніць ў беларускім заканадаўстве, каб наблізіць яго да стандартаў
- ЕПВА ў сферы акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі?
На семінары (міні-канферэнцыі) таксама будзе прадстаўлены ўкраінскі вопыт рэформаў у галіне вышэйшай адукацыі.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Беларускія эксперты і эксперткі ў сферы адукацыі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, ініцыятыўныя студэнты і студэнткі, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі.
Кожнаму ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць адпаведнае поле ў форме на рэгістрацыю. Іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў арганізатарамі можа быць прадастаўлена кампенсацыя выдаткаў на праезд.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз рэгістрацыйную форму да 11 сакавіка 2017 не пазней 23.59.