Адкрыты другі набор у «E-School: Школа медыяменеджменту»
ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць другі набор слухачоў у «E-School: Школа медыяменеджменту».

Заняткі ў Школе пачнуцца ў верасні 2017 года і будуць складацца з чатырох модуляў, кожны з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.
Праграма Школы разлічана на чатыры месяцы і мае на мэце павышэнне кваліфікацыі менеджараў і менеджарак беларускіх медыя і медыйных праектаў НГА.
Трэнеры і трэнеркі Школы – медыяпрафесіяналы(кі) з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца менеджары(кі) журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.
Навучанне ў Школе бясплатнае. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.
Арганізатары і арганізатаркі забяспечваюць удзельнікам і ўдзельніцам Школы харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесій Школы, а таксама кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы.
Больш падрабязна даведацца пра трэнераў і трэнерак, расклад заняткаў, праграму Школы, а таксама пачытаць водгукі выпускнікоў і выпускніц Першай Школы можна па спасылцы.
Там жа можна пакінуць заяўку на ўдзел у Школе. Крайні тэрмін падачы заявак – 1 жніўня.
Арганізатары Школы звяжуцца з папярэдне адабранымі кандыдатамі да 5 жніўня і ўзгадняць даты правядзення сумоўя, на аснове якога будзе вызначаны афіцыйны спіс удзельнікаў і ўдзельніц Школы.
Дадатковую інфармацыю можна таксама атрымаць па e-mail – mediamanagementbelarus@gmail.com