Валанцёрскі фэст збірае разам актыўную моладзь!
11 жніўня ў горадзе Мінску пройдзе першы валанцёрскі фэст, асноўная мэта якога –папулярызацыя моладзевага ўдзелу ў дзейнасці некамерцыйных арганізацый і ініцятыў, стварэнне пазітыўнага іміджу пра валанцёрскую дзейнасць сярод маладых людзей. Арганізатарам фэсту выступае Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА».
На працягу дня маладыя людзі наведаюць арганізацыі і ініцыятывы, пазнаёмяцца з іх дзейнасцю, дапамогуць у падрыхтоўцы мерапрыемстваў. За гэты час удзельнікі і ўдзельніцы змогуць не толькі даведацца пра існуючыя моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, але і пазнаёміцца бліжэй з іх дзейнасцю, абмеркаваць далейшыя шляхі супрацоўніцтва.
Калі: 11 жніўня 2017 года
Дзе: Мінск, культурны цэнтр “Корпус”
Праграма мерапрыемства:
11-12.00 – збор і рэгістрацыя валанцёраў;
12-17:00 – практычны блок. Валанцёрства ў арганізацыях;
17-20:00 – дзелімся атрыманым досведам і ўражаннямі. Сюрпрыз ад арганізатараў і арганізатарак.
Каб далучыцца да фэсту, неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 7 жніўня. Колькасць месцаў абмежавана.
Да сустрэчы на самым яскравым мерапрыемстве гэтага лета!