Прэзентацыя індэкса ўстойлівасці НДА ў Мінску
Эксперты і эксперткі АКТа прэзентуюць вынікі штогадовай ацэнкі ўстойлівасці АГС Беларусі, а таксама распавядуць пра трэнды развіцця грамадзянскай супольнасці ў краінах Еўразіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мерапрыемства працягнецца дэбатамі аб развіцці сектара:
• Новыя ініцыятывы vs традыцыйныя НДА: за кім будучыня грамадзянскай супольнасці Беларусі?
• Арганізацыі грамадзянскай супольнасці: «гета» або «народнікі»?
• Што ўратуе фінансавую ўстойлівасць АГС?
Будзем рады сустрэчы з вамі 15 жніўня 2017 года з 11:00 да 13:30 у Культурным цэнтры “КОРПУС” па адрасе: Мінск, прашпект Машэрава 9, корпус 8. Калі ласка, звярніце ўвагу, што на мерапрыемства патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.