We Can Week – майстэрня аб эфектыўных кампаніях
У праграме – абмен вопытам правядзення грамадскіх кампаній, лекцыі экспертаў і экспертак з розных краін, дыскусіі і праца ў групах над праектамі новых кампаній.
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы майстэрні зробяць прэзентацыі аб сваім вопыце правядзення грамадзянскіх кампаній ва ўмовах фінансавых, палітычных, сацыяльных і культурных абмежаванняў.
Майстэрня прысвечана кампаніям самага рознага тыпу:
- анлайнавым “вулічным” і змешаным;
- лакальным, міжрэгіянальным і міжнародным;
- адвакацыйным, асветніцкім і фандрайзінгавым.
Яны могуць закранаць розныя тэмы: карупцыя, сацыяльныя і эканамічныя правы, абарона навакольнага асяроддзя, культурная спадчына, мовы і ідэнтычнасць, гендар і любыя віды дыскрымінацыі.
Хто можа прыняць удзел:
актывісты і актывісткі з Расіі, Азербайджана і Беларусі, якія:
- удзельнічаюць у грамадзянскім актывізме на працягу не менш двух гадоў;
- маюць уласны вопыт правядзення кампаній і гатовыя прадставіць яго ў выглядзе кейса;
- 18 – 28 гадоў;
- свабодна гавораць на адной з моў майстэрні (руская і англійская) і досыць добра разумеюць другую.
Калі: 16-21 красавіка
Дзе: Белград, Сербія
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прайшлі конкурсны адбор.
Для ўдзелу запоўніце заяўку па спасылцы не пазней 28 лютага. Заяўкі, якія паступілі пазней, разглядацца не будуць. Запаўняць заяўку можна на рускай або англійскай мове.
Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на yihrbelgradeweek@gmail.com
Падрабязнасці шукайце ТУТ.